Прывітанне ад БАБУРКІ

   КАЛІ ВЫ ШУКАЕЦЕ НЕШТА  ВЕЛЬМІ ДУШЭЎНАЕ І ЦЁПЛАЕ Ў ПАДАРУНАК СВАІМ БЛІЗКІМ, СЯБРАМ ЦІ САБЕ - БУДУ ВЕЛЬМІ РАДА ВАМ ДАПАМАГЧЫ.
БАБУРКА - рэчы, зробленыя з душой!

Для размовы са мной можна карыстацца тэлефонам 8-0296-65-63-44, гэта Вэлком,
ці поштай animatormaster@gmail.com
         КОЖНЫ ДЗЕНЬ!

Прыкладныя кошты на мае вырабы:
Приблизительные цены на мои изделия:
Аpproximate prices of my products:

*Развіваючыя шытыя кніжачкі для малечаў есць магчымасць набываць па адной старонцы і збіраць пад адной вокладкай.
Кошт адной старонкі 23х23см -ад 12$ да 16$
На замову - залежыць ад колькасці старонак, памеру, тэмы і складанасці сюжэта) ад 100$ (15-20$ за адну старонку)

*Вальдорфскія лялькі, мяккія цацкі
ростам 20см - 50$
ростам 30см - 70$
ростам 50см - ад 100 $
на замову залежыць ад складанасці замоўленай Вамі лялькі, аксэсуараў, вопраткі - ад 200$

*Неразлучнікі - вясельны сувенір
простыя - 35$
на рушніку - ад 60$ (залежыць ад складанасці вышыўкі на рушніку)

*Лялечны тэатрык для дома ці дзіцячага садку
пальчыкі - 4$ (40 000 бел. руб.) за аднаго героя
на лыжках - 5$ (50 000 бел. руб) за аднаго героя
пальчаткі - ад 8$ да 10$ (80 000 тыс. бел. руб.) за аднаго героя

*Кувадкі на ложак (кровать), кармілка - абярэг і цацка для нованароджанага
1 кувадка ці кармілка - 5$ (50 000 бел. руб.)
3 кувадкі на вяровачцы - 15$ (150 000 бел. руб.)
5 кувадак на вяровачцы - 25$ (250 000 бел руб.)
іншыя падвескі на ложак са звярамі, птушкамі ці марскімі жывёламі - ад 30$ (300 000 бел. руб.) (5 герояў)

*Торбачкі дзіцячыя і для моладзі - 9$-25$ (ад 80 да 200 тыс. бел. руб. (рэдка на замову, гатовыя глядзіце ў КІРМАШЫКУ)

*Магніты на лядоўку (холодильник) з палімера - ад 5$ (50 000 (1шт))

Дзіцячая рукадзельная майстэрня БАБУРКА

Ужо працуем! Далучайцеся да нас!
Адрас - пр. Незалежнасці, 43 (каля гімназіі N23)
Тэлефон для запісу - +375 17 284 47 10
Наш расклад:
3-4 гады - 11:10 -12:00
5-6 гадоў - 12:10 - 13:00
7-10 гадоў - 13:10 - 14:00 беларускамоўная група
7-10 гадоў - 14:10 - 15:00

sa2ZBOxBDv4
hSPaToPThhI
J79tuZO8QR0
WLs6rsedOxo
IGR6Y-NTtxg
HBRg7P7WmxQ

елка калядная развіваючая

хоць зусім і не каляды...
з упрыгожваннямі ад гэтай елкі можна гуляцца асобна. гульні кшталту ,,знайдзі такое ж,, ,,збяры аднолькавыя,, ,,зрабі як я,, ,,мемары,, ,,што прапала,, - падыйдуць. А таксама шнуроўка замест гірлянды. шарыкі - на магнітных зашпільках. Набывайце, гуляйцеся...

elka1
elka2
elka3

знайсці можна у магазіне на пр. Незалежнасці, 43 HANDE MADE STYLE, першы падвальчык направа.

склад:
-елка тэкстыльная, аб'ёмная. Напаўняльнік файбертэк
-матузкі блакітныя 3 шт.
-упрыгожванні з фетру на магнітных зашпільках
-мех чырвоны, каб скласці упрыгожванні ці пакласці маленькі падарунак пад упрыгожаную ялінку.

забаўляйцеся!

старонкi кнiгi развiваючай

гэтым разам - дрэва. яблыня. усе адвароты шуршаць. за імі хаваюцца яблыкі, матылі, кветкі. На адваротным баку - яблык. класічны развіваючы яблык. Дзетка бачыць яго, а потым цікавіцца лісцікам. а той можна адхіснуць аказваецца. А пад ім - дзірка! А хто там жыве? Пакалупаем разам?

book13
book14
book15
book16
book17
book18

чарвяк смешны, на гумцы. расцягваецца як... чарвяк.

старонкi кнiгi развiваючай

яшчэ старонки кнігі для дзетак.
снегавік-рамантык. лічыць зоркі, глядзіць на месяц і марыць... марыць... На адваротным баку - пальчатка са снежкай унутры. а ў снежцы - сюлпрыззз... Набывайце, жмякайце са сваімі дзеткамі і лічыце зоркі.

book10
book10_2
book11
book12

машына. чырвоная. крутая. на адваротным баку - поле для гульняў. Першай гульнёй будзе ,,крыжыкі-нолікі,,. хутка будзе...

book19
book24
book26
book20
book21
book27

ну а гэтая вось ужо знайшла свайго гаспадара
book22

Старонкі для кнігі развіваючай

Вось яно, здарылася нарэшцце:-) Шмат хто прасілі, каб кніжку маю можна было б па адной старонцы купляць. Не, тую самую кнігу я рэзаць не стала, яна як і было, ляжыць у краме на Незалежнасці 43. Але вось новых старонак нарабіла. Налятайце! Першая партэечка чакае Вас і Вашых дзетак там жа, у салоне хэнд мэйд стайл.

Сава фетравая галава угу! З паветранымі шарамі над горадам... гэта адваротны бок.

book1
book5
book3

book4
book2
book6

І яшчэ космас, любімая тэма старэйшага сынулі. На адвароце - сонейка з рознафактурнымі матузкамі і бусінамі.

book7
book9
book8
book7
Працяг будзе!

Торбачкі дзявочыя

торба гадзіннікі 2 copy
торба гадзіннікі copy

Торбачка ''Самы час!''
з жоўтымі кветкамі-гадзіннічкамі. Гэта пра жнівеньскі поўдзень. Цепла і ўтульна было сядзець на прыступачцы каля дому, глядзець, як муж корпаецца ў градцы і чакаць, чакаць, чакаць... нашага маленькага анёльчыка. Такога зараз любага і спакойнага. Назвалі Янам.
Дзе знайсці - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 150000


торба домікі 1 copy
торба домікі 2 copy

Торбачка ''Горад у начы''.
Начныя фіялкі, водар разносіцца па ўсім маленькім горадзе. Ці то горад казачны, ці проста побач ідзе той, з кім на ўсе жыцце душой звязаны... але ўтульна так, як ніколі яшчэ ў жыцці. Зараз, калі жыцце стала больш буднямі і на гадавіну вяселля дорыцца швабра замест кветак:-), вельмі прыемна, што ёсць такія ўспаміны.
Дзе шукаць - ''ЭТНАКРАМА'' на вуліцы Караля.
Кошт - 200000


торба дрэва copy

Торба ''Бярозавыя спевы''Вельмі вясёлае дрэўца, каб надаць бадзёрасці і ўпэўненасці, што ўсё сёння атрымаецца, як задумана.
Дзе шукаць - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 130000

торба з кветкамі 1 copy
торба з кветкамі 2 copy

Торба "Анюткіны сардэчкі"
Дзе шукаць - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 130000

торба з птушкай 1
торба з птушкай 2 copy 2

Торба "Птушка-пяюшка"
Прыемная воку ружова-белая торбачка. Ну вельмі ж дзяўчынкавая і весновая. Памер большы, чым звычайна я раблю. Засцежка маланка.
Дзе шукаць - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 150000

торба нямецкая copy

Торба "Нямецкая восень"
Так бы мовіць - мая асабістая неабыякавасць да немцаў. Чакае такога ж "фаната". Памер падыйдзе для дарослага чалавека. Засцежка маланка.
Дзе шукаць - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 150000

торба пралеска 2_1
торба пралеска copy

Торба "Вясновыя роздумы"
Што тут яшчэ сказаць - вясна, пралескі... Падабаецца мне гэтае адчуванне, што зімы ўжо ня будзе.
Дзе шукаць - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 130000

торба пчолка 1 copy
торба пчолка 2 copy

Торба "Летні дзень"
Пчолкі і ўсё, што пад іх расфарбавана :) бжжжжж....
Дзе шукаць - крама ''hand made style'' на пр. Незалежнасці,43
Кошт - 150000

торба сіняе дрэва copy

Торба "Сіні і ружовы"
Дзе шукаць - прададзеная

торба сонца 1 copy
торба сонца 2

Торба "Этнічнае сонца"
Прысніўся мне вір, які ператвараецца ў сонца...
Дзе шукаць - ЭТНАКРАМА па вул. Караля
Кошт - 200000